«Белсат» зняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з двух частак па 30 хвілінаў кожная і якую знялі да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы вялікай паэткі, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра яе дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды інш.
На меркаванне адмыслоўцаў, Геніюш – адна з найлепшых творцаў Беларусі. Вершы паэткі, выпрабаваныя суворым часам, і сёння гучаць абсалютна сучасна. Аднак ейнага імя не сустрэнеш у падручніках беларускай літаратуры.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!