Краіна: ЗША
Рэжысёр: Джым Джармуш
Ролі выконвалі: Раберто Беніні, Том Уэйтс, Ігі Поп, Стыў Бушэмі, Кейт Бланшэт, Элфрэд Маліна, Біл Мюрэй
Пра фільм: З 1980-х гг. вядомы незалежны рэжысёр Джым Джармуш здымаў жартоўныя кароткаметражныя фільмы-сцэнкі, у якіх героі сустракаюцца за каваю з цыгарэтамі ды абмяркоўваюць самыя банальныя тэмы штодзённага жыцця. Выніковы фільм «Кава і цыгарэты» ўтвараюць 11 эпізодаў, у кожным з якіх блізкія ці зусім незнаёмыя людзі спрабуюць (збольшага няўдала) дасягнуць паразумення адно з адным. Менавіта на сітуацыі непаразумення і грунтуецца злёгку абсурдны гумар гэтай культавай чорна-белай камедыі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!