Паспалітаму беларусу Карусь Каганец вядомы найперш як творца. Ягонае сапраўднае імя было Казімір Кастравіцкі, паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду, даводзіўся сваяком Міхалу Апалінару Кастравіцкаму – дзеду французскага паэта Гіёма Апалінэра. Каганец – актыўны ўдзельнік беларускага руху, ідэолаг нацыянальнага адраджэння, адзін з заснавальнікаў ды кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай грамады і Беларускай сацыялістычнай грамады.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!