Краіна: Сербія–Чарнагорыя–Балгарыя
Год: 2006
Працягласць: 01:28:01
Рэжысёр: Душан Міліч
У ролях: Марко Маркавіч , Млядэн Нэлевіч
Апісанне: Ніхто ніколі і не даведаўся б пра маленькае сербскае мястэчка Гуча, калі б не конкурс традыцыйных духавых аркестраў, што раз у год з’язджаюцца сюды з усёй краіны. 16-гадовая Джуліяна — дачка масцітага трубача, якога ўсё завуць Сачмо — якраз як як Луі Армстранга. Спадарычна закаханая ў юнага цыгана, якога, вядома ж, клічуць Рамэа. Як няцяжка здагадацца, жыве ён тым, што грае на трубе ў цыганскім аркестры, гэта значыць адважваецца канкураваць з самім вялікім Сачмо. Апошні люта ненавідзіць цыгана, але як прыхільнік Армстранга ня можа прызнацца, што прычына таму — цёмная скура Рамэа. Каб разлучыць свавольную дачку і непажаданага юнака, хітры Сачмо гатовы ісці на любыя хітрыкі. Ён абяцае маладым людзям сваю згоду на шлюб пры адной умове — калі Рамэа пераможа яго ў змаганні трубачоў.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!