Краіна: Вялікая Брытанія
Рэжысёр: Дэйвід Т’юліс
Пра фільм: Цудоўная маці і жонка Нэнсі Сэнкі, якая штодня дасылае мужу вершы, праз збег акалічнасцяў гіне ў агні. Прыгнечаныя стратаю, яе муж Гэры і сын Сэм застаюцца ўдвох, але паміж імі ўтвараецца бездань. Незадоўга да смерці Нэнсі запоўніла і даслала ад імя Гэры анкету на ўдзел у тэлегульні “Гіцлі”. Пасля доўгіх ваганняў Гэры вырашае ўзяць у ёй удзел. Тэлешоу ператвараецца ў складаны, пакручасты шлях бацькі і сына насустрач адно аднаму.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!