Краіна: Германія, Люксембург, Францыя, Ізраіль
Год: 2012
Жанр: драма, біяграфія
Працягласць: 01:48:46
Рэжысёр: Маргарэт фон Трота
У галоўных ролях: Барбара Зукава, Джанэт МакЦір, Юлія Енч
Апісанне: Фільм пра знакамітую нямецка-габрэйскую грамадзкую дзяячку, філосафа, палітолага, педагога Ганну Арэнт (1906-1975). У цэнтры сюжэту — падзеі ўсяго трох гадоў яе жыцця, 1961-1964 гады, калі карэспандэнт газеты The New Yorker Ганна Арэнт адправілася ў Іерусалім асвятляць працэс над адным з арганізатараў Халакосту Адольфам Эйхманам. Спрабуючы разабрацца ў прыродзе фашысцкай нянавісці ў адносінах да габрэяў, яна старанна запісвала і аналізавала матэрыялы суда, абагульняла іх у артыкулах, якія з’яўляюцца за акіянам. Пад пяром даследніцы паўстала карціна, якая зусім не ўкладвалася ў агульнапрынятыя чалавечыя рамкі. Апублікаваны ёю новы падыход выклікаў супраць яе хвалю абурэння і падзяліў шматлікіх людзей на прыхільнікаў і супернікаў гэтай выдатнай жанчыны.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!