Рыгор Барадулін – жывы класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку.
Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а цяпер ён стаў для уладаў апазіцыянерам. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежыць ад кан’юнктуры часу, бо сам уплывае на час. Эпоха Барадуліна сягае ад 40-х гадоў аж да сёння. Што гэта былі за часы? Чым жылі людзі і літаратура?…
«Эпоха Барадуліна». Новы дакументальны фільм пад такою назваю распавядае пра насычанае жыццё дзядзькі Рыгора. Праз творчасць паэта ў ёй адлюстроўваюцца найважнейшыя моманты найноўшай гісторыі. Карціна паўстала ў выніку доўгай працы яго стваральнікаў: прадзюсера Касі Камоцкай ды сцэнарыста і рэжысёра Віктара Корзуна.
«Эпоха Барадуліна» – гэта спалучэнне унікальных відэакадраў ды фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць найважнейшыя моманты найноўшай беларускай гісторыі ў жыцці ды творчасці паэта.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!