Краіна: Вялікая Брытанія–Люксембург
Рэжысёр: Пітэр Вэбер
Ролі выконваюць: Скарлет Ёхансан, Колін Фёрт, Джудзі Парфіт, Том Уілкінсан,
Пра фільм: Дэлфт, Галандыя, 1665 год. У дом мастака Ёхаанэса Вэрмэйра прыходзіць працаваць новая пакаёўка – юная прыгажуня Хрыт, сям’я якой апынаецца на мяжы банкруцтва: ейны бацька аслеп і не можа працаваць. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака належыць да вельмі забяспечаных, але апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвэна, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вэрмэйра карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!