Вёска Дзедзіна знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Было Вялікае Княства Літоўскае, а сёння — Рэспубліка Беларусь. Гэтая вёска зараз называецца Малое Дзедзіна, а ёсьць яшчэ далей Вялікае Дзедзіна, а калісь тут былі яшчэ Дзедзінка і Асада Дзедзіна. “Дзедзіна” — гэта старабеларускае слова, і значэнне яго — “дзедава ўладанне”, “дзедава спадчына”. Упершыню ў летапісах Дзедзіна сустракаецца ў 16 стагоддзі, першая ўзгадка ў 1517 годзе.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!