Пад старым замчышчам ёсць вялікія сутарэнні, дзе захоўваецца зброя, рыцарскія даспехі і скарбы
Навукоўцы сцвярджаюць, што ў назова Дрысвяты — фіна-вугорскія карані. І перакладаецца гэтае слова як “возера”, “вада”. Нядзіўна, таму што вёска Дрысвяты знаходзіцца на беразе аднайменнага возера.
Дрысвяты знаходяцца як раз на мяжы з Літвой, і да Літвы тут, як кажуць, рукой падаць, альбо два разы па возеру вяслом махнуць. І літоўскія навукоўцы кажуць, што “Дрысвяты” — літоўскі назоў, і значыць ён “адважыцца, асмеліцца”. І значыць гэта, што людзі тут жылі адважныя і мужныя, якія ў ліхі час падымаліся на абарону сваёй радзімы. І гэтаму ёсць доказы: на возеры Дрысвяты ёсць выспа, якую мясцовыя жыхары называюць Замкам. Яшчэ ў X стагоддзі на гэтай выспе знаходзілася ўмацаванае паселішча, якое адносілася да Полацкага княства.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!