Краіна: Чэхія–Славакія
Рэжысёр: Аліцэ Нэліс
У ралях: Іва Янжурава, Тэадора Рэмундава, Ігар Барэш, Надзя Котршава
Працягласць: 01:39:42
Пра фільм: Аснова фільму – дзённік аднаго незвычайнага сямейнага падарожжа. Аўдавелая маці, дзве дарослыя дачкі, ажно занадта памяркоўны зяць, тэмпераментная бабуля і малы ўнук – усе разам увапхнуліся ў дзве машыны і выправіліся з чэшскага мястэчка ў Славакію, каб выканаць апошнюю перадсмяротную просьбу бацькі. Нудны сямейны абавязак хутка ператвараецца ў вандроўку, якая атрымлівае нечаканае развіццё. Высвятляецца, што ў адной з сясцёр ёсць каханак, але пры гэтым яна не гатовая пакінуць мужа; раскрываюцца замоўчаныя старонкі іхнага дзяцінства і адносінаў з маці. Па дарозе памірае бабуля, а парэшткі бацькі, які меліся пахаваць у ягоным родным мястэчку, развейваецца ветрам з разбітай урны.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!