Фільм паказвае, адкуль ідзе непрыманне цяперашнімі ўладамі Беларусі самага вядомага свята беларусаў – Дня незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Чаму Лукашэнка і ягоныя памагатыя так ненавідзяць Дзень Волі? Ідэалы першай незалежнай беларускай дзяржавы жывуць у сэрцах людзей, якія штогод святкуюць гэты дзень, хоць іх збіваюць, садзяць у турмы толькі за гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
Фільм распавядае пра абставіны ўзнікнення БНР, якой не ўдалося захавацца ў гістарычным бязладдзі, і праводзіць паралелі да сённяшняй сітуацыі, калі дзейны рэжым па кавалках прадае суверэнітэт краіны за танныя расейскія газ і нафту.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!