Беларусь, чэрвень 1960-га.
15 гадоў таму скончылася вайна і Рэспубліка зноў актыўна пагрузілася ў “магію” лічбаў, лозунгаў, новых дасягненняў і галавакружэнняў ад поспеху.
Прапануем вашай увазе чарговае падарожжа ў часе. У гэтым выпуску вы даведаецеся пра новых перадавікоў беларускай вытворчасці і заданнях каханай партыі саўгасу “Вішнёўка”, пабываеце на Трэцім Усязвязавым кінафэсці ў Менску (лепшай акторкай тады назвалі самую яркую з “Дзяўчатаў” Надзею Румянцаву), даведаецеся пра незвычайные ўжыванне, якое ў БРСР знайшлі капрону, новы помнік партызанам і музей паэты Янкі Купалы — перарэжаце стужачку разам з Кандратам Крапівой на цырымоніі адкрыцця…
Ну а ў канцы аматарам спорту абяцаем лепшыя моманты футбольнага матчу Беларусь — ЦСКА, які прайшоў на менскім стадыёне “Дынама”, паўторымся, у чэрвені 1960-га.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!