Краіна: Францыя
Рэжысёр: Патрыс Леконт
У ралях: Сандрын Банэр, Фабрыс Люкіні, Мішэль Дзюшасуа (Michel Duchaussoy)
Пра фільм: Анна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб сустрэчы з псіхааналітыкам, але будучы ўзрушанай, няўмысна трапляе ў суседні кабінет, у якім знаходзіцца кантора падатковага кансультанта Уільяма. Спачатку ніхто з іх не заўважае памылкі. Уільям вітае яе як чарговую кліентку і не вельмі здзіўляецца, калі замест просьбы ад дапамозе ў падатковых справах, чуе інтымныя прызнанні. Праз пэўны час Анна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць сустрэчы з падатковым кансультантам. Яна па-ранейшаму наведвае яго і распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсці ў ролю псіхааналітыка-аматара.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!