Асманская імперыя заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існавання ў заваёўваннях іншых тэрыторый. Да сярэдзіны XVII стагодздзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Еўропу, балканскія, венгерскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 гадоў зламалі супраціў Венецыі й захапілі Крыт.
У 1682 у прыналежнай да Аўстрыі частцы Венгрыі — сучаснай Славакіі — выбухнула антыгабсбургскае паўстанне. Туркі падтрымалі кіраўніка паўстання і такім чынам 6 жніўня 1682 года аб’явілі вайну Аўстрыі. Аўстрыйцы пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да вайны, складалі саюзы з іншымі дзяржавамі Еўропы, што і згуляла вырашальную ролю ў ходзе вайны. У гэтым жа годзе Леапольд I склаў саюз з Рэччу Паспалітай.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!