Парадку ў краіне не было. Доўгае панаванне дынастыі Сасаў прывяло да таго, што калісьці магутная Рэч Паспалітая паступова пачала страчваць сваю самастойнасць. Ад колішняй велічы мала што засталося…
7 траўня 1764 года пры падтрымцы расейскай зброі новым каралём быў абвешчаны Станіслаў Панятоўскі. Разам з канцлерам Міхалам Чартарыйскіім ён разлічваў пры дапамозе Расіі правесці рэформы ў краіне. Але кароль не ведаў, што Расія была зацікаўлена ў пераўтварэннях менш за ўсіх. У тым жа 1764 годзе расейская імператрыца Кацярына ІІ і прускі кароль Фрыдрых ІІ падпісалі сакрэтную дамову. У ёй ўзаемна абавязаліся нават сілай зброі падтрымліваць у Рэчы Паспалітай існуючы лад і не дапускаць рэформаў. Зачэпкай на ўмяшальніцтва Расіі стала становішча праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Але насамрэч, паводле падлікаў сучасных гісторыкаў, больш за 75% насельніцтва беларускіх земляў былі уніятамі або грэка-католікамі, а праваслашныя скаладалі ўсяго 6-6,5%. Ураўнанне праваслаўных і католікаў было толькі палітычным інструментам.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!