У 1633 пскавічане выразалі мясцовых жыхароў, мястэчка спалілі, а ў 1937 бальшавікі ўзарвалі храм
Што тычыцца назову, то тут навукоўцы напісалі цэлыя кнігі, а да адзінай высновы так і не прыйшлі. Адны лічаць, што гэта балцкі назоў, іншыя, што фіна-вугорскі, трэція, што славянскі. І кажуць, што “асвея” — ці то возера, ці то ручай, ці то рачны пясок, ці то моцны вецер. З фінскага “ас” перакладаецца як бераг, а “ві” — святое месца альбо храм. Дарэчы, мясцовы люд называе свой гарадок “Восвей”.
Гарадскі пасёлак Асвея стаіць на беразе цудоўнага Асвейскага возера. Навукоўцы сцвярджаюць, што першыя жыхары тут з’явіліся адразу пасля таго, як сыйшоў ледавік. Як пачалі з-пад зямлі вылазіць першыя пралескі, так і пачалі тут людзі сяліцца. І вось на возеры ёсьць выспа, а на выспе знойдзены гарадзішча, а ў гарадзішчах — вельмі шмат прыладаў працы. Да нашай эры жыццё тут квітнела і віравала.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!