Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі.
«Бабло», «барматуха», «завісаць» – жарганізмы, неад’емная частка нашага жыцця і штодзённых размоваў. Таму нярэдка мы ўспрымаем такія словы ўжо як нарматыўную лексіку. Але ці настолькі яны бяскрыўдныя? Асабліва тады, калі гучаць з тэлеэкрана, «упрыгожваюць» старонкі перыёдыкі?..
Госць/эксперт: Юрась Бабіч
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!