Апошнія гады свайго жыцця сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў разам з жонкаю пражылі не ў Беларусі. Ён быў адкрытым праціўнікам аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Чаму Быкаў пакінуў Беларусь? Чаму не мог вярнуцца і пры якіх абставінах вярнуўся? Якімі былі ягоныя апошнія дні. Пра гэта ў фільме расказваюць сведкі, тыя людзі, што былі побач з ім некалькі месяцаў у Празе, а пасля – апошнія дні ў Менску. У фільме выкарыстаныя відэа- і фотаматэрыялы, якія нідзе раней не прэзентаваліся.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!