Спусташальная вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўшчынай, што ўрэшце знясіліла абодва бакі, працягвалася з 1654 па 1667 год. Цар сам прапанаваў распачаць перамовы аб замірэнні, бо быў проста не ў стане кантраляваць усе захопленыя ў Вялікага княства Літоўскага землі. Паслы абодвух бакоў сустракаюцца, і распачынаюць доўгія і марудныя перамовы.
Урэшце 20 студзеня 1667 года ў вёсцы Андрусава, што на Смаленшчыне, прадстаўнікі караля і вялікага князя і маскоўскага цара падісалі мірную дамову, разлічаную на трынаццаць з паловай гадоў. Так заканчваецца самая доўгая і самая вынішчальная вайна ў нашай гісторыі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!