Як зрабіць разавае ахвяраванне?
Ахвяруйце на дзейнасць курсаў “Мова Нанова” праз сістэму “Разлік” (АРІП)
Унёскі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы “Мова Нанова” вы можаце правесці праз сістэму “Разлік” (АРІП) у любым зручным для вас месцы ў любы зручны час, адным з наступных спосабаў:
- у пункце банкаўскага абслугоўвання
- праз інтэрнэт-банкінг
- праз мабільны банкінг
- праз інфакіоск
- у касе банка
- праз банкамат і г.д.
Здзейсцніць аплату можна наяўнымі, электроннымі грашыма, праз банкаўскія карткі, праз плацяжы ў банку, а таксама шляхам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Для правядзення ахвяравання неабходна:
1. Выбраць пункт “Система “Расчет” (ЕРИП)
- Выбраць «Благотворительность, общественные объединения»
- Выбраць «Мова Нанова»
- Выбраць “Просветительские, культурно-досуговые”
- Выбраць «Взносы на укрепление МТБ»
2. Для аплаты ўнесці вашае імя (напрыклад: Яўген, Валянціна, Альгерд, Рагнеда і г.д.)
3. Увесці суму, праверыць слушнасць інфармацыі.
4. Здзейсніць плацёж
Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжа праз АРІП і падайце вышэйшую інфармацыю.
Вы таксама можаце зрабіць ахвяраванне праз код паслугі ў АРІП:
- Пункт “Система “Расчет” (ЕРИП)
- “Оплата в ЕРИП по коду услуги”
- Увядзіце код 4659411
Дзякуй!!
Як штомесяц ахвяроўваць на дзейнасць курсаў?
Уступайце ў Клуб фундатараў курсаў!
Сябры! Як вы ведаеце, курсы “Мова Нанова” маюць дзяржаўную рэгістрацыю і афіцыйна завуцца: Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”!
Апроч іншага, мы маем магчымасць прымаць ахвяраванні – як асабіста (трэба запоўніць адпаведныя заявы і ведамасці ў выкладчыкаў), гэтак і праз банкаўскі рахунак. Перавод любой сумы грошай можна зрабіць як у любым аддзяленні любага банка, гэтак і праз інтэрнэт (у каго такая функцыя дасяжная для карткі).
Мы звяртаемся да вас: ахвяруйце грошы на дзейнасць курсаў “Мова Нанова”! Сабраныя сродкі пойдуць на дзейнасць курсаў (новыя праекты, арэнда памяшканняў, набыццё канцтавараў і тэхнікі, правядзенне мерапрыемстваў і г.д.) у 12 цяперашніх гарадах: Менску, Астраўцы, Гародні, Гомелі, Берасці, Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Баранавічах, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы.
Узор запаўнення праз плацёжную сістэму аднаго з банкаў
Рэквізіты для ахвяраванняў
Установа “Мова Нанова”
Дырэктар Лабадзенка Глеб Паўлавіч
УНП 192385028
Нумар рахунка ў беларускіх рублях: BY39UNBS30151537200080000933
Код банка UNBSBY2X
ЗАТ “БСБ Банк” (Мінск, пр. Пераможцаў, 23-3)
Прызначэнне ахвяравання (на ваш выбар, але нешта з гэтага трэба ўказаць абавязкова):
– на статутныя мэты
– функцыянаванне і развіццё ўстановы;
– ажыццяўленне адукацыйнага працэса (правядзенне курсаў, у тым ліку аплата арэнды памяшкання, закупка канцылярскіх тавараў);
– набыццё прадметаў гаспадарчага карыстання.
– аплату ўнёскаў, падаткаў
Дзякуй!