06.12.2015
ЗАНЯТКІ № 2 (СЕЗОН 2) — ПОШТА
Паглядзелі мультфільм пра сродкі камунікацыі і вывучылі новыя словы па тэме. Разглядалі паштоўкі на беларускай мове і даведаліся, дзе іх можна набыць. Студэнтка дарослых курсаў Мова Нанова Таццяна Мароз распавяла пра сваё захапленне- посткросінг. Атрымалі ў падарунак ад нашай госці па паштоўцы з розных куткоў свету. А потым усе разам напісалі віншаванні Святлане Алексіевіч, якая напярэдадні гэтых заняткаў стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі.
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Т.МАРОЗ “ПОСТКРОСІНГ”