Летнія вакацыі паступова завяршаюцца. Кампанія “Будзьма беларусамі!” загадзя рыхтуецца да новага навучальнага года і запрашае абмеркаваць асаблівасці выхавання дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сямейным асяроддзем 6 жніўня ў Гродне.
Як лепш выхоўваць дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сям’ёй: асобна ці разам? Пытанні пра станоўчыя і рызыкоўныя бакі як асобнага, так і супольнага выхавання ў нашым грамадстве актуальныя. Адзінага меркавання няма! Ці патрэбна гендарная і сексуальная адукацыя ў садку?! А ў школе?! Якія традыцыі супольнага і асобнага выхавання мы маем у нашай культуры? І што думаюць пра ўсё гэта нашыя дзеці!?
Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных 6-га жніўня ў 18:30 у антыкавярню “Жывы час” (Гродна) на адмысловае афлайнавае ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, каб разам з экспертамі абмеркаваць гэтыя ды іншыя важныя і цікавыя пытанні выхавання нашых дзяцей.
У дыскусіі возьмуць удзел:
— Ірына Саламаціна (Мінск), кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB.
— Наталля Сліж (Гродна) – кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі шляхецкай сям’і, шлюбу ў XVI—XVII стст., грамадска-культурніцкая актывістка.
— Аляксандр Tarantino Ждановіч (Мінск), суўладальнік агенцтва “Таранціны і сыны”, прыхільнік “гуманнага выхавання”.
— Прадстаўнікі Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі: Ганна Журко (Мінск) – звязовая мінскага звязу Св. Барбары і яе намесніца Наталля Белазерава, Павал Раманчук – намеснік звязовага (Гродна).
Уваход вольны!
Дата: 6 жніўня
Месца: г. Гродна, Антыкавярня “Жывы Час”, вул. К. Маркса, 13/1
Пачатак: 18:30