Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: https://vk.com/movavit,https://www.facebook.com/movavit

10.01.2020
«Першыя ідэі: культура»: крэатон для старшакласнікаў у Віцебску

18 студзеня ў Віцебску адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, тэмай якога стане распрацоўка культурніцкіх праектаў.

изображение_viber_2020-01-10_17-45-25

Школьнікам пакажуць некалькі ролікаў TED для далейшага абмеркавання ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам ментараў, кожны з якіх дапаможа камандам прэзентаваць перад аўдыторыяй ідэі па тэмах паказаных відэавыступленняў.

 Старшакласнікам прапануюць  пагутарыць пра музеі і брэнд Віцебска як культурнай сталіцы. Па выніках абмеркавання журы з ліку мясцовых экспертаў па вызначаных тэмах, прадстаўнікоў кампаніі А1 і мясцовай супольнасці TEDx абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

 Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

 Паглыбіцца ў тэму культуры і натхніцца на працу дапаможа і другі эпізод падкаста для падлеткаў «Першыя» з акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раманам Падалякам.

 Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца.

 Дзе: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5)

 Калі: 18 студзеня 2020 г. з 12:00 да 16:00

 14+

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі