12.09.2015
УВАГА! ЗМЕНА МЕСЦА правядзення заняткаў “Мовы Нанова Гародня”
Мы па-ранейшаму чакаем сустрэчы з Вамі ў панядзелак!
Толькі цяпер па іншым адрасе — вул.Будзённага, 48а, офіс 63.
Заняткі для дзетак пачнуцца а 18 гадзіне, для дарослых — а 19-й.
Паразмаўляем пра тое, як Вы (і мы) правялі лета, паслухаем цудоўны гурт Shuma, даведаемся, якія падзеі лета траплялі ў газету “Наша Ніва” 100 гадоў таму і проста добра, у сяброўскай атмасферы правядзем панядзелак, размаўляючы на роднай мове.
Будзем рады сустрэцца з усімі, хто наведваў Мову Нанова ў мінулым годзе, і пазнаёміцца з новымі людзьмі
Калі маеце пытанні — пішыце на мэйл kasiamazaleuskaya@gmail.com або тэлефануйце +375 44 547 56 33 (вэлком)