Найперш варта адзначыць, што большасць базавых тэрмінаў мае паходжанне з грэчаскай мовы. Так яны і выкарыстоўваюцца ў многіх народаў.
Напрыклад, “рыфма” з грэц. – суразмернасць. “Паэзія” з грэц. – творчасць, стварэнне. Гэткае ж паходжанне ў словаў “рытм” (цяку), “страфа” (паварот), усе назвы памераў “дактыль”, “амфібрахій”, “анапест” і інш – таксама грэцкага паходжання. Ёсць лацінскія, французскія словы. Такім чынам, паэтычны слоўнік шмат у чым ёсць інтэрнацыянальным.
Звернем увагу на тыя словы з літаратурнай і калялітаратурнай сферы, што маюць свае адпаведнікі ў беларускай мове.
Нізка – цыкл вершаў, падборка
Вершаваць – складваць вершы, тое што па-руску – “рифмовать”.
Складаць вершы – рус. писать стихи
Асобнік – экзэмпляр кнігі
Наклад – тыраж (колькасць асобнікаў)
Укладальнік – той, хто збірае творы для кнігі – на рус. мове составитель
Друкарня – рус. типография
Выдавецтва – рус. издательство
Вершаванка – безальтэрн.тэрмін – лёгкі вершык пераважна дзіцячы. Вершаванка-запаміннанка, вершаванка-забаўлянка.
Твор – рус. произведение
Радок – рус. строка
Прысвячэнне – рус. посвящение
Натхненне – рус. вдохновение
Нататкі – рус. заметки
Зацемкі – рус. пометки, зарисовки
Нарыс – рус. очерк
Аповед (апавяданне) — рассказ
Аповесць – рус. повесть
Атрамант – рус. чернила
Каламар – рус. чернильница
Аркуш – рус. лист (а ліст па-беларуску – это письмо по-русски – НЕ БЛЫТАЦЬ))!