Конкурс праводзілі асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі” Беларусі разам з таварыствам лакальных газет у Польшчы.
Сярод іх “Брэсцкая газета”, “Вольнае Глыбокае”, “Вячэрні Бабруйск”, “Intex-press”, “Слонімская газета”, “Інфа-кур’ер”, “Інфарм-прагулка”, “Брэсцкі кур’ер”, “Ганцавіцкі час”, “Наша слова”, “Барысаўскія навіны”.
Фота з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурса на лепшую рэгіянальную газету 2015 года
“Рэгіянальную газету” абралі лепшай рэгіянальнай газетай у 2015 годзе. Летась перамагла газета “Вячэрні Бабруйск”.
“Рэгіянальная газета” атрымала яшчэ сем узнагарод: па адным дыпломе за першае і трэцяе месцы, пяць дыпломаў з другім месцам.
Зоя Хруцкая, Наталля Тур, Настасся Роўда атрымалі ганаровае першае месца ў намінацыі “Культура, гісторыя, краязнаўства”.
Ганаровае другое месца занялі: Зоя Хруцкая і Настасся Роўда ў намінацыі “Найлепшы матэрыял на праваабарончую тэматыку”, Наталля Тур ў намінацыях “Найлепшы журналісцкі матэрыял аб адукацыі” і “Найлепшы аналітычны матэрыял”, Настасся Роўда ў намінацыі “Найлепшы відэаматэрыял на сайце газеты”.
Ганаровае другое месца заняў і сайт газеты ў намінацыі “Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты”.
Рэгіянальная газета ўзяла трэцяе месца ў намінацыі “Найлепшая сацыяльная акцыя газеты”.
У журы былі: медыяаналітык Аляксандр Коктыш, фатограф Сяргей Гудзілін, журналіст Анджэй Пачобут, мовазнаўца грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, блогер Віктар Малішэўскі.
Узнагароджанне прайшло 6 лістапада.
Паводле “Рэгіянальнай газеты”.