06.02.2016
Наступныя заняткі “Мовы Нанова” па тэме “Рыбалка” адбудуцца 9 лютага
Запрашаем усіх, уваход вольны! Пачатак а 18-й гадзіне.
У госці завітаюць…
Андрэй Адамовіч – паэт, пісьменнік, рыбак (прадставіць рыбалоўны слоўнік і сваю кнігу “Таўсціла і лешч”)
Ігар Крэбс – перакладчык, рыбак (раскажа пра рыбалоўны жаргон)
Ганна Янкута – перакладчыца, літаратурны крытык (прэзентуе кнігу “Нататкі пра Шэрлака Холмса”, якую можна будзе на занятках набыць)
А таксама музыкі Дзмітры Нікановіч і Мікіта Найдзёнаў (лідар гурта “Hurma”). Дзмітры выканае песні на словы Мікіты.