СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
Словы-паразіты – гэта “лішнія” або “дзяжурныя” словы: значыць, ну, так, праўда, гэта самае, як той казаў, зразумела, скажам….
У ролі “моўных паразітаў” могуць выступаць:
- гукі (э-ээ, а-аа, м-мм);
- часціцы (ну-у, вось, так);
- знамянальныя словы: займеннікі, прыслоўі, дзеясловы і г.д. (разумееш, слухай, карацей, верагодна, падобна);
- спалучэнні словаў (уласна кажучы, гэта самае, так бы мовіць).
Прычыны ўжывання:
- Бедны слоўнікавы запас;
- Дрэннае валоданне тэмай гутаркі;
- Дрэннае веданне фактычнага матэрыялу;
- Нізкая хуткасць мыслення;
- Хваляванне, спешка.
Любое слова ці выраз можа стаць паразітам, калі пачынае ўжывацца рэгулярна і механічна і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі.
ЗАДАННІ
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Знайдзіце, калі ласка, словы і гукі-паразіты ў наступных фразах:
1. “Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела – маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны – тонка панімаю, што і як раблю”. — пане дабрудзею, собственно, вось-цо-да
2. “Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства”. — тудэма-сюдэма
3. “Мы, значыцца, доўга заплюшчвалі вочы на э-ээ… праблему з, так бы мовіць, тваім навучаннем, вось… але больш, мякка кажучы, рабіць гэтага не будзем”. - значыцца, э-ээ, так бы мовіць, вось, мякка кажучы
4. “Мы, прабачце, тут бяром, бачыце, нават больш, скажам так, з таго, што трэба…” — прабачце, бачыце, скажам так
5. “Ну што, будзем, гэта самае, маўчаць ці адказваць?” — ну што, гэта самае
6. Карацей, набыў я нарэшце квіток на сайце, але, блін, на самалёт спазніўся. — карацей, блін
7. Вапшчэ я ў шоку – даляр расце так хутка, а ў падарожжа выправіцца ўсё роўна ахвота. - вапшчэ