Напісанне вялікай літары
СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
З вялікай літары пішуцца:
1. Уласныя імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, уласныя імёны міфічных і рэлігійных асоб: Дунін-Марцінкевіч, Віні Пух, Ніл Сымонавіч, Геркулес, Божая Маці.
2. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў людзей і клічак жывёл суфіксамі -ев (-ёв-, -еў-), -ов (-ав, -аў-), -ін (-ын-): Пецева кніга, Караткевічаў раман, Генавы бароўкі, Марынін мёд.
3. Прыметнікі з суфіксам -ск-, якія ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Купалаўскі тэатр, Коласаўская стыпендыя.
4. Першае слова ў назвах гістарычных падзей, з’яў, дакументаў: Брэсцкі мір, Літоўская метрыка, Люблінская унія.
5. Першае слова і ўсе ўласныя найменні ў назвах каляндарных свят: Дзень настаўніка, Восьмае сакавіка (8 сакавіка), але: Дзень Перамогі, Дзень Рэспублікі, Нараджэнне Хрыстова, Ушэсце Гасподняе.
6. Усе словы ў назвах вышэйшых урадавых устаноў і арганізацый: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, але: Міністэрства асветы, Таварыства беларускай мовы.
7. Словы ў назвах найвышэйшых пасад і ганаровых званняў: Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Герой Працы.
8. Усе словы ў поўных назвах ордэнаў, акрамя слоў ступень, ордэн: ордэн Воінскай Славы, ордэн Айчыннай Вайны.
З малой літары пішуцца:
1. Індывідуальныя назвы людзей, якія страцілі значэнне ўласных і набылі значэнне агульнай назвы (звычайна з пагардлівым сэнсам): лавелас, тулягі, гарлахвацкія, плюшкіны.
2. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў, калі ўваходзяць у склад фразеалагізма: дамоклаў меч, танталавы пакуты.
3. Прыметнікі, у склад якіх уваходзіць суфікс -ск-: купалаўскія мясціны, скарынаўскі шрыфт.
4. Назвы гістарычных падзей, з’яў, грамадска-палітычных фармацый, гістарычных перыядаў, якія не ўспрымаюцца як уласныя назвы: крыжовыя паходы, грамадзянская вайна, каменны век.
5. Назвы масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца пастаянна: вечар адпачынку, дзень адчыненых дзвярэй.
6. Назвы ўстаноў, аддзелаў і частак устаноў, якія не з’яўляюцца ўласнымі назвамі: гарадское аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, аддзел кадраў.
7. Назвы пасад, званняў, тытулаў: міністр адукацыі, народны паэт, заслужаны майстар спорту.
ТРЭНІНГ
УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Пазначце, калі ласка, дзе пішацца маленькая, а дзе вялікая літары:
НА АЎТАЗАПРАВАЧНАЙ СТАНЦЫІ – *на аўтазаправачнай станцыі
АЗОЙСКАЯ ЭРА – *азойская эра
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – *Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
АПАРАТ МОРЗЕ – *апарат Морзе
МАРКАЎСКІЯ РАДЫ – *Маркаўскія рады
БЕРАСЦЯНАЯ ГРАМАТА – *берасцяная грамата
БЛІЗКІ УСХОД – *Блізкі Усход
ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – *Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
ВЕЧНЫ АГОНЬ – *Вечны агонь
ПАЗАЗЯМНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ – *пазазямная цывілізацыя
УСХОДНЯЕ ПАЎШАР’Е – *Усходняе паўшар’е
УСХОДНЯЯ ДАЎГАТА – *усходняя даўгата
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ – *Сусветны дзень моладзі
СУСВЕТНЫ САВЕТ МІРУ – *Сусветны Савет Міру
ГЕРКУЛЕСАВЫ СЛУПЫ – *геркулесавы слупы
ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА – *грамадзянскае права
ГРОДЗЕНСКІ СТАРЫ ЗАМАК – *Гродзенскі Стары замак
ПАЛАЦ ШЛЮБУ – *Палац шлюбу
КАНСКІ КІНАФЕСТЫВАЛЬ – *Канскі кінафестываль
КУБАК ЕЎРОПЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ – *Кубак Еўропы па лёгкай атлетыцы
КУРГАН СЛАВЫ – *Курган Славы
МЕДАЛЬ “ЗА ПРАЦОЎНЫЯ ЗАСЛУГІ” – *медаль “За працоўныя заслугі”
НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ – *Нобелеўская прэмія
РАННІ НЕАЛІТ – *ранні неаліт
ЭКАНАМІЧНАЯ РЭФОРМА – *эканамічная рэформа
ПАЎНОЧНАЕ МОРА – *Паўночнае мора
ПАЎНОЧНАЯ ШЫРАТА – *паўночная шырата
СТОГАДОВАЯ ВАЙНА – *Стогадовая вайна
УЧАСТКОВАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ – *участковая выбарчая камісія
ФІЛАМАТЫ – *філаматы
МІЖНАРОДНЫ КНІЖНЫ КІРМАШ – *Міжнародны кніжны кірмаш
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА – *Вялікая Айчынная вайна