СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Ў POWER POINT
У рускай, напрыклад, яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час у беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік клічны склон, аднак самі формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурна мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дыкклічныя формы больш уласцівыя паўднова-заходнему дыялекту беларускай мовы, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (мамо, Манё – з націскам на першым складзе).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі (браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), а таксама часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў паэтычным кантэксце (гаю). Зусім рэдка можна сустрэць клічныя формы назоўнікаў парнага (цяпер множнага) ліку (панове).
Канчаткі клічных формаў назоўнікаў
- Канчатак –у: маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), таксама назоўнікі на зацвярдзелыяж, ш, ч, р (мужу, пісару);
- Канчатак –ю: маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю);
- Канчатак –е: маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя(браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду)
- Канчатак –а (о): маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на –г, к, ц, х,якія чаргуюцца зж, ч, ш, (друг – дружа, купец – купча, хлапец – хлопча, хлапчо).
Заданне
Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
тата – тату
гаспадар – гаспадару< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
сокал – саколе
сусед – суседзе
Івась – Івасю
воўк – воўча
дабрадзей – дабрадзею
голуб – голубе
край – краю
Павел – Паўле
дубочак – дубочку
казак — казача
прыяцель – прыяцелю
Іван – Іване
Стась – Стасю
айцец – ойча
гультай – гультаю
Максім – Максіме
сват – сваце і свату
конік – коніку
хлопец – хлопча і хлапчо
друкар – друкару
Якаў – Якаве
Ян – Яне
Ясь – Ясю
сусед – суседзе
каваль – кавалю
сынок – сынку
бядак – бядача
Пётр – Пётра і Пятро
дзядзька – дзядзьку