Запрашаем усіх ахвотных на заняткі бабруйскіх курсаў Мова Нанова. У нас у гасцях будуць мясцовыя аматары экстрэмальных відаў спорту.
Пачынаем а 18-й гадзіне. Адрас: Савецкая 97-2 (гатэль "Бабруйск"), тайм-клуб "13:87". Уваход вольны!
28 верасня ў Бабруйску Уладзімір Арлоў прэзентуе новае выданне кнігі «Імёны свабоды». Яна складаецца з партрэтаў вядомых беларусаў:Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Сяржука Вітушкі, Арыны Вячоркі, Генадзя Грушавога, Віктара Івашкевіча, Пятра Марцава, Таццяны Сапач, Казіміра Свёнтка, Віталя Сіліцкага, Міхася Чарняўскага.
Зміцер Бартосік выканае песні на вершы некаторых герояў кнігі.
Адрас: вуліца Кастрычніцкая, 173-а (паўпадвальнае памяшканне,каля ўваходу шыльда «Камп'ютарныя курсы»). Уваход - вольны.