30.1.2016
На гэты раз замест заняткаў прайшоў трыдыцыйны ўжо баль нечысці.
Мы прапанавалі нашым слухачам увасобіцца не ў стандартных зомбі і шкілетаў, а ў беларускіх нячысцікаў. У выніку ў госці завіталі Бабы-Ёгі, русалкі, чэрці, вядзьмаркі, упыры, адзін Кватэрнік (такая сучасная мутацыя Дамавіка ), цэлая сям’я жудасных, але лагодных зданяў
і шмат хто іншы. Быў нават заморскі госць Пірат.
Кожны наведвальнік быў актыўным стваральнікам свята. Усе прынеслі пачастункі, падарункі, вырабы на продаж, падрыхтавалі конкурсы і прызы. Асабліва дзякуй тым, хто аздобіў памяшканне гарбузовымі монстрамі са свечкамі і шыкоўнымі гірляндамі!
Дзеткі расказалі пра свае вобразы і паспрабавалі пагрозамі, шантажом і ўгаворамі прымусіць іншых набыць амулеты для абароны ад саміх сябе: у сэсне, ад пачвар. Гандаль за чароўныя вырабы ішоў даволі бойка, валютай былі цукеркі (часта – узятыя з агульнага стала).
Чарцяня з мамай падрыхтавалі загадкі-кажаны, агадаўшы якія, можна было атрмаць кіслага чарвяка ў падарунак. Сям’я зданяў паказала, як можна абараніцца ад іншых, дрэнных зданяў. Былі аўкцыёны словаў, віктарыны, конкурс на самага лепшага знаўцу прыказак. Зусім няпроста аказалася намаляваць на паветрным шарыку монстра: пацярпела шмат шарыкаў і пралілося мора слёз. Але самыя мужныя атрымалі свае прызы. Многія актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай беларускім міфічным істотам, і атрымалі ў падарунак цікавыя кнігі. Было шмат рухавых гульняў. А завяршэннем праграмы стаў майстар-клас па танцах ад Вольгі Корсак, які вельмі спаабаўся дзеткам і дарослым, хоць музыкі амаль і не было чутна ).
Мы чарговы раз пераканаліся, якія творчыя і актыўныя людзі ходзяць да нас на заняткі.
СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛЫ
Хатняе заданне