20.09.2016
ЗАНЯТКІ № 2. ТРЭЦІ СЕЗОН
18.09.2016
Матэрыялы заняткаў, фота
На занятках мы размаўлялі пра лета і распавядалі пра свае летнія прыгоды. Праверылі хатнія заданні, у тым ліку паслухалі, якія цікавыя вершы прыдумалі дзеткі.
Расказвалі вершы пра дождж. Зрабілі гімнастыку «Усе прачнуліся». Потым зрабілі гімнастыку «Коцік шэры», пагуляліся з паветранымі шарыкамі.
Намесніца галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Анастасія Віктараўна Радзікевіч правяла экскурсію ў музеі часопіса. Дзеці даведаліся пра гісторыю «Вясёлкі», паўдзельнічалі ў цікавым конкурсе і атрымалі прызы.
.
СПАМПУЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ