13.11.2016
Тэма нашай дзясятай сустрэчы — лекі. Восень – час хвароб. Не заўсёды мы звяртаемся да лекара, часам лякуемся дома, самі.
Мы пагутарылі пра сезонныя хваробы, лекі ад прастуды, пра здаровы лад жыцця. Паразважалі, ці варта шмат часу сядзець за камп’ютарам, чым пагражае адсутнасць фізкультуры, пра небяспеку самалячэння і пра тыя хваробы, якіх можна пазбегнуць.
Да нас у госці завітаў сапраўдны лекар: кандыдат медыцынскіх навук, доктар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Спадар Андрэй расказаў дзецям, якія бываюць лекары, нагадаў назвы частак цела, пагутарыў пра тое, як пазбегнуць хвароб. Дзеці змаглі памераць бел халат, навучыліся карыстацца фанендаскопам і атаскопам, даследвалі адзін аднаго і паставілі дыягназы. Кажуць, што некаторыя дзеткі нават перасталі баяцца лекараў!
СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛЫ
Хатняе заданне