Біржа працы – беларускамоўная дошка абвестак ад курсаў “Мова Нанова”. Пошук і прапанова працы, тавары і паслугі – усё, што заўгодна!
Кожны можа змясціць тут абвестку абсалютна бясплатна. Дастаткова запоўніць простую форму па СПАСЫЛЦЫ. Пажадана для прыцягнення ўвагі далучыць здымак – свой (калі шукаеце працу) ці сваёй прадукцыі.
Увага! Сайт www.movananova.by не з’яўляецца інтэрнэт-крамай, не праводзіць аперацыі па куплі/продажу тавараў і паслуг. Гэтая дошка абвестак – толькі інструмент, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі.
За законнасць угодаў і аперацый нясуць адказнасць зацікаўленыя.
У раздзеле забараняецца змяшчаць інфармацыю, якая абражае гонар і годнасць людзей, іх палітычныя, рэлігійныя ці іншыя перакананні.
Адміністрацыя сайта пакідае за сабой права мадэраваць рубрыку.
Калі вашая абвестка страціла актуальнасць – напішыце нам на movananova.by@gmail.com, прыклаўшы спасылку, якую абвестку трэба дэактываваць. Калі нейкая абвестка ўтрымлівае некарэктную інфармацыю, лістуйце на гэты ж мэйл.