(задачкі “Дзесяць плюс…”) Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”
м
м
м
У лясную краму
Зайка ходзіць з мамай.
Маме 10 піражкоў
З кіслаю капустай,
Зайку – з моркваю 1,
І не надта тлусты.
Колькі будзе піражкоў
На вячэру ў зайцоў?
Скача жабка: — Ква-ква-ква!
Камароў мне дайце 2!
А яшчэ мне 10 мух –
Паабедаю за дзьвух!
Хуценька давай адказ:
Колькі жабка з’есць за раз?
Вожык пыхкае паважна:
10 яблыкаў узважце,
А да іх – 3 грушы!
Я люблю пакушаць!
Колькі садавіны
На калючай спіне?
- Нам 4 пышкі!-
Прапішчэлі мышкі.
- І 10 цукерак,
- Толькі без паперак!
- Хай зайздросцяць нам каты!
Колькі ў мышак смакаты?
Кот у краму завітаў,
Прагна вусы аблізаў:
- Я вазьму 5 акунёў,
10 тлустых селядцоў.
Ты катку дапамажы:
Колькі разам? Падкажы!
Дзве вавёрачкі бягуць:
- Дзе тут шышкі прадаюць?
10 шышак, 6 гарэхаў
Нашым дзеткам на пацеху!
Ці не многа на дваіх?
Колькі разам тых і тых?
- Дайце бульбы 7 мяхоў,
10 торбаў жалудоў.
Я рабіць запасы звык! –
Заявіўся ў краму дзік.
Дзік да жалудочкаў ласы.
Колькі ж у яго прыпасаў?
Заляцеў у краму шпак.
- А ці ёсць у вас чарвяк?
Дайце 10 чарвякоў
Для маіх малых сынкоў,
А дачушкам-бусенькам
8 тоўстых вусеняў!
Хутка палічыце ўсе:
Колькі ежы шпак нясе?
- Колькі трэба літраў мёда? –
Роў мядзведзь ад увахода.
10 дай пчалінага,
9 дай чмялінага!
Буду есці я ў ахвотку,
Будзе ўзімку сон салодкі!
Завітала ў краму Даша.
- Добры дзень! – з парога кажа.-
Калі ласка, шакаладкі
І батончыкі з памадкай.
Тых і тых па 10 дайце.
Вой, хвілінку пачакайце!
Хопіць нам пачаставацца,
Калі нас у класе – 20?
А ты заўважыў,хто з пакупнікоў быў самы ветлівы?