29.06.2015
ПЕСНЯ “Капітан, пасміхніся!”
Словы: Васіль Лебедзеў-Кумач
Музыка: Ісаак Дунаеўскі
З т\ф “Дети капитана Гранта”
***
Капітан аднойчы жыў.
Па ўсім свеце ён хадзіў.
Ад маленства акіян баразніў.
Неаднойчы ён тануў.
Адбіваўся ад акул…
І ніколі нават вокам не міргнуў!
І ў баі, і ў бядзе
Толькі песеньку ціхутка завядзе:
“Капітан, капітан, пасміхніся!
Тая ўсмешка – гэта сцяг карабля!
Капітан, капітан, падцягніся –
Толькі смелы валадарыць на марах!”
Раз адважны капітан
Абыходзіў Індастан.
І сваё каханне там напаткаў.
Раз пятнаццаць ён бялеў,
Чырванеў ды пруцянеў…
Ані разу пасміхнуцца не пасмеў!
Чырванеў… пруцянеў…
І ніхто не падказаў яму прыпеў…
Капітан, капітан, пасміхніся!
Тая ўсмешка – гэта сцяг карабля!
Капітан, капітан, падцягніся –
Толькі смелы валадарыць на марах!
Пераклад Алены Церашковай