23.06.2015
ПЕСНЯ “Дробка Вілі Вінкі”
Вілі Вінкі — дробка
ходзіць і глядзіць:
Хто не зняў-быў боты,
Хто яшчэ не спіць?
У вакенца грукне
Ў шчыліну падзьме.
Вілі Вінкі дробка,
Палюляй мяне!
Дзе ты, Вілі Вінкі?
Лезь да нас хутчэй!
Кошка на пярынцы
Спіць і не ўцячэ.
Спяць у стайні коні
І сабака спіць.
Толькі хлопчык Джоні
У вакно глядзіць.