14.06.2015
ПАСМІХНІСЯ!
- Мне сёння ў школе пашанцавала! Настаўніца хацела паставіць мяне ў кут, ды ўсе куты ў класе былі занятыя.
— Ты хочаш быць выдатнікам, атрымаць грамату, паступіць у гімназію і скончыць яе з залатым медалём?
— Вельмі хачу!
— Тады выключай комп і сядай за ўрокі!
— Мама, Толік мне сказаў, што я цудоўная дзяўчына! Можна, я запрашу яго ў госці?
— Не трэба, хай ён і далей так думае!