18.06.2015
ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ: МЫЕМ РУЧКІ
Мыем ручкі:
Беглі пальчыкі купацца
Ды ад бруду адмывацца.
Не баімся мы вады,
Будзем чыстымі заўжды.
Страхваем вадзічку з рук:
Пакупаўся шчанючок
І абтрос калматы бок.
Гэтым пырскам рады кветкі
І маленечкія дзеткі!
Выціраем ручкі:
Нашы пальчыкі-гарэзы
Хутка пад ручнік залезуць,
Выцірай бакі!
Вылязай сухі!