19.02.2014
НАШ ВІТАЛЬНЫ ВЕРШЫК
Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”
м
м
м
Мы сюды прыйшлі смяяцца,
Забаўляцца, выдурняцца,
Песні звонкія спяваць,
Маляваць ды майстраваць,
Прамаўляць і выдумляць,
Навучацца й навучаць,
І ад гэтае пары
Назаўсёды мы – сябры!