03.08.2015
ЛАГАРЫТМІКА “Наша горка высока”
(Высока – падымаемся на дыбачкі, цягнемся, глыбока – нахіляемся, кранаем падлогу. Дубок — рукі паказваюць, як гайдаецца галлё. Чаўнок – рукі паказваюць хвалі. Птушкі – махаць крыламі, мядзведзік – рукі на пояс і нахілы ўбакі. Люлі – пляскаць у рытм)
Наша горка высока,
наша рэчка глыбока.
Ай-лі, Ай лю-лі –
Наша рэчка глыбока.
На гары стаіць дубок,
Па рацэ плыве чаўнок.
Ай-лі, ай-люлі,
Па рацэ плыве чаўнок.
Селі птушкі на дубок,
А мядзведзік — у чаўнок.
Ай-лі, ай-люлі,
А мядзведзік — у чаўнок.
Птушкі свішчуць “ціў-ціў-ціў”,
А мядзведзь давай раўці.
Ай-лі, ай-люлі,
А мядзведзь давай раўці.
Наша горка высока,
наша рэчка глыбока.
Ай-лі, Ай лю-лі –
Наша рэчка глыбока.