27.06.2015
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА: Кракадзіл
На падлозе, абапершыся ззаду рукамі, выпрастаць ногі і “ісці” наперад на далонях і стопах. Сесці, выцягнутымі рукамі паказаць”пашчу кракадзіла”, закрыць з хлапком, памяняць рукі.Ўдых, развесці выпрастаныя рукі ўбакі (пальцы ў кулаках, лапаткі ссунуць, прагнуцца (пазяхнуў). Абапершыся рукамі, спіной вярнуцца на зыходную.
Алена Церашкова |
Уздоўж ракі пад назвай Ніл
Поўз вялікі кракадзіл. Йшоў на паляванне нашча, Разяваў шырока пашчу, Гучна сківіцамі ляпаў. На здабычу ж не натрапіў! Пазяхнуў наш кракадзіл: - Што рабіць, дарма хадзіў! |