02.06.2015
Песня “Дарога да Сонца”
Красуе планета
Зялёным ды сінім,
І Сонца працягне
Зіхоткую ніць.
Шляхі і дарогі
Як тысячы ліній,
Якія мы можам
Усе спалучыць.
Прыпеў:
Да Сонца крочым
Скрозь дні і ночы,
Гатовы горы й мора мы скарыць!
Ды будзе лёгкай
Твая дарога,
Калі з табой ідуць надзейныя сябры!
У нашай палітры
Багата адценняў,
І кожнаму можна
Сваё выбіраць.
Ёсць плямы пустыя
На глобусе дзесць,
Мы іх адшукаем, каб размаляваць!
Прыпеў.
Як струны, праменні
Звіняць у паветры,
І нам яшчэ трэба
Так многа зрабіць!
А словы ды ноты
Падхопяцца ветрам,
І вось ужо песня
У неба ляціць!
(Дарога да Сонца. Аўтар музыкі: К. Брейтбург-мл. Аўтар слоў: А. Кавалерян. Пераклад Алены Церашковай)