Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.05.2020
Упершыню анлайн: у прамым эфіры VOKA пакажуць «Ноч музеяў» у гістарычным

Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце. Адмыслова да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэа сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету

Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падабраны асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй – багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) – гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Уладзімір Сценпанкоў), сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі постацямі. А пасля анлайн-паказу оперы, які прадоўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт.

Прамы эфір16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі  «Ночы  музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат