Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (вул.Энгельса, 7)
Найбліжэйшыя паказы: 12.09.2017, 17.10.2017
Рэжысёр | Мікалай Пінігін |
Аўтар інсцэніроўкі | Сяргей Кавалёў |
Аўтар перакладу | Язэп Семяжон |
Мастак-пастаноўшчык | Зіновій Марголін |
Мастак па касцюмах | Алёна Ігруша |
Кампазітар | Андрэй Зубрыч |
Стварэнне відэамэпінгу | Visual Vibes Group |
Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць. Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.