Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт
вул. Савецкая, 16
246050 г. Гомель
Случак Ігар Уладзіміравіч
Вуліца, кватэра, дом
246012 г.Гомель
1 снежня 2016 года у 23 гадзіны 38 хвілін у суполцы «Сильные Новости» - новостной паблик Гомеля” па адрасе https://vk.com/gomeltoday у сацыяльнай сетцы Вконтакте пад запісам https://vk.com/wall-44883411_598753 жыхар г. Гомель Васіль Варушчанка (Василий Ворущенко https://vk.com/huevi_paren ) пакінуў наступны запіс:
“Белорусский язык - это разлагающий и загнивающий труп, который уже давно порабы закопать поглубже!”, чым парушыў артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, публічна абразіўшы дзяржаўную беларускую мову.
У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, артыкулам 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прашу прыцягнуць пазначанага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці.
Дадаткі 1 і 2 на 2-м аркушы. З павагай,Ігар Случак
Дадаткі: Дадатак 1. Інфармацыя СМІ: а) Такога вы яшчэ не бачылі: ФОТЫ гамельчука, які зняважыў беларускую мову http://nn.by/?c=ar&i=182103 б) Міліцыянта, які абражаў мову і форму, будуць правяраць (калі яшчэ ня звольнілі) http://www.svaboda.org/a/ekstraardynarny-milicyjant/28175326.html в) Міліцыянт з Гомеля фатаграфаваўся з нагамі на стале суддзі http://euroradio.fm/milicyyant-z-gomelya-fatagrafavausya-z-nagami-na-stale-suddzi г) Дэпартамент аховы МУС: Васіль Варушчанка звольнены з органаў у 2013 годзе http://nn.by/?c=ar&i=182123 Дадатак 2.

Зварот 2
Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт
вул. Савецкая, 125
222201 г.Смалявічы
Мінская вобласць
Случак Ігар Уладзіміравіч
Вуліца, кватэра, дом
246012 г. Гомель
На мой беларускамоўны зварот у Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Футбольны клуб “Смалявічы-СТІ” прыйшоў рускамоўны адказ №50-2016 ад 16.03.2016 года.
У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прашу прыцягнуць адказных асоб да адміністрацыйнай адказнасці.
З павагай,І.У. Случак