Піша наш чытач Зміцер Маслоўскі
1.
- Прыйшоў у “Цэнтр даследваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па адрэсе: г.Менск, вул.Сурганава, 1, к.2, каб.1003. тел.(017)284-18-85.
- Напісаў заяву аб тым, што хачу зьмяніць імя (ветлівыя супрацоўнікі падказалі, як правільней напісаць).
- Праз пару тыдняў мне прыйшоў наступны ліст:
2.
— З лістом, з акадэміі навук, Я пайшоў у районны ЗАГС.
— Напісаў заяву ў Міністэртсва юстыцыі аб змене імя (заява з лістом з АН дасылаецца з ЗАГСа і адказ прыходзіць туды ж).
— Праз тры тыдні прйшоў ліст з ЗАГСа:
3.
— Пасьля дазволу з Міністэрства юстыцыі ў ЗАГСе выдаецца пасведчаньне “Аб зьмене імя”. А таксама: мяняецца “Пасведчаньне аб народжаньні” і “Пасведчаньне аб шлюбу”.
4.
— З “Пасведчаньнем аб зьмене імя” Я памяняў пашпарт.
5.
— “Пасведчаньне кіроўцы” Я адмыслова не мяняў адразу, а мяняў праз пару месяцаў, калі заканчваўся іх тэрмін дзеяньня. Але, калі спатрэбіцца выязжаць за мяжу за стырном, то імя ў пашпарце і ў “правах” павінны быць аднолькавым.
— У “ваенкамат” адмыслова не хадзіў, каб там перапісалі імя, бо не патрабавалі, а ўжо памянялі, калі прыйшоў мяняць месца прапіскі.
— Ні ў ДАІ, ні ў “ваенкамаце” ніякіх пытаньняў не было; галоўнае мець пры сабе “Пасведчаньне аб зьмене імя”.