Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Палеаліт Беларусі

18.02.2020
СЛОЎНІК Палеаліт Беларусі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Палеаліт Беларусі”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Палеаліт Беларусі

 Палеаліт (стар.-грэч “старажытны камень”) — найстаражытнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва. Палеаліт характарызуецца панаваннем каменных прылад працы, здабываннем ежы ў асноўным праз паляванне на буйных жывёл, а таксама з’яўленнем бліжэй да канца палеаліту homo sapiens — чалавека сучаснага выгляду.

Радыевугляродны метад датавання – тып радыеізатопнага датавання, які прымяняецца для вызначэння ўзросту біялагічных парэшткаў шляхам вымярэння ўтрымання ў матэрыяле радыеактыўнага ізатопа С14 у адносінах да стабільных ізатопаў С12 і С13.

Неандэрталец (лац.: Homo neanderthalensis), раней меў назву палеаантрап — вымерлы ці асіміляваны прадстаўнік рода Людзі (Homo). Першыя людзі з рысамі протанеандэртальца існавалі ў Еўропе яшчэ 350—600 тыс. гадоў таму, апошнія неандэртальцы жылі каля 30 тыс. гадоў таму, каля Гібралтарскага заліву.

Краманьёнец (фр.: Homme de Cro-Magnon — краманьёнскі чалавек) — ранні прадстаўнік сучаснага чалавека ў Еўропе і часткова за яе межамі, якія жылі 40-12 тысяч гадоў назад (перыяд верхняга палеаліту). З’явіліся значна пазней за неандэратальцаў і нейкі час суіснавалі з імі (40—30 000 гадоў таму). Па знешняму выгляду і фізічнаму развіццю фактычна нічым не адрозніваліся ад сучаснага чалавека.

Даты

Ранні палеаліт: 2,6 млн. – 300 тыс. гадоў таму

Сярэдні палеаліт: 300 тыс. – 40/35 тыс. гадоў таму

Верхні палеаліт: 40/35 тыс. – 14 тыс. гадоў таму

Фінальны палеаліт: 14-11 тыс. гадоў таму

 

 Асноўныя даследчыкі эпохі палеаліту ў Беларусі

 Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч (1889 -1963) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук. У Беларусі і ў Бранскай вобласці адкрыў і вывучаў палеалітычныя помнікі (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы).

Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін (1942-2002) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук. Вывучаў фінальны палеаліт і мезаліт Верхняга Падняпроўя. На працягу 1970 г. — пачатку 2000-х гг. праводзіў вывучэнне розначасовых помнікаў археалогіі з мэтай стварэння археалагічнай карты Магілёўскай вобласці. Вёў раскопкі помнікаў грэнскай, свідэрскай, бутоўскай, верхнедняпроўскай археалагічных культур каменнага веку.

Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі (1973 – 2007) — беларускі археолаг. Вывучаў помнікі каменнага і бронзавага вякоў на захадзе Беларусі. Аналізаваў развіццё крэменездабывальнай справы і крэменеапрацоўкі (тэхналогія і тыпалогія) ад палеаліту да сучаснасці на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін.

Алена Генадзьеўна Калечыц (нар. 1940) – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогii першабытнага грамадства, доктар гістарычных навук, прафесар. Праводзіла даследаванні на палеалітычных помніках Бердыж і Юравічы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат